“Кніжны Воз” агучыў “Каласы…” — публікуе штотыдзень па раздзеле
2025-03-28 20:27
Ініцыятыва “Кніжны Воз” запісала новую нецэнзураваную аўдыяверсію культавага раману Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” і будзе публікаваць яе штотыдзень фрагментамі.
Аўтаркай ідэі стварэння аўдыякнігі і ўкладальніцай праекту стала Алеся Сёмуха, хросная дачка пісьменніка. Праца над агучкай доўжылася больш за год. Акрамя сталых удзельнікаў каманды, адным з рэдактараў запісу стаў Сяргей Шупа.
Музыку напісала Вольга Падгайская, а за апрацоўку гуку адказваў Алянксандр Зелянеўскі. Агучылі Аляксандр Леановіч і Галя Костка.
Першыя два раздзелы ўжо можна бясплатна слухаць праз аплікацыю
“Кніжны Воз”, або на сайце ініцыятывы. Працяг будзе публікавацца штотыдзень там жа.
“Каласы пад сярпом тваім” стаў адным з найбольш значных твораў беларускай літаратуры. Гістарычныя падзеі, шляхта, высакародныя сем’і, сялянскае жыццё, звычаі, легенды, побыт і цэлы шэраг вядомых асоб з нашай гісторыі.
Увага! Рэкамендуецца для праслухоўвання дзецям, старэйшым за 14 гадоў, альбо ў прысутнасці дарослых.