- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга выдадзеная выдавецтвам “Беларускі Дом друку” і зьяўляецца вынікам працы калектыву юрыстаў некалькіх краінаў, якія валодаюць навуковай кампэтэнцыяй і практычным досьведам у названай сфэры. Разам з нацыянальнымі экспэртамі ў працы аўтарскага калектыву прынялі ўдзел Дзьмітры Барценеў, адвакат, сябра Камісіі па мэтадычнай рабоце Адвакацкай Палаты Санкт-Пецярбургу, выкладчык Санкт-Пецярбурскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, кандыдат юрыдычных навук (Расея); Аркадзь Бушчанка, адвакат, Выканаўчы дырэктар Украінскага Гэльсынскага саюзу па правах чалавека (Украіна); Алена Сапожнікава, адвакат (Украіна); Мікалай Петшак (Mikołaj Pietrzak), адвакат, старшыня Камісіі Правоў Чалавека пры Вышэйшым Адвакацкім Савеце (Польшча); Марцін Джэрэмі Макбрайд (MCBrid Martin Jeremy), прафэсар, дырэктар праграмы па права й практыцы правоў чалавека ва ўнівэрсытэце Бірмінгэму (Вялікая Брытанія).