- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
"За 2010 год у шорт-ліст прэміі патрапілі кнігі: Міхася Андрасюка "Вуліца Добрай Надзеі", Леаніда Галубовіча "Сыс і калуары", Юрыя Станкевіча раман "П’яўка", Андрэя Хадановіча зборнік вершаў "Несіметрычныя сны" і зборнік вершаў Уладзіміра Някляева "Кон". Пасля з’яўлення шорт-ліста адбываюцца кансультацыі і апытанні экспертаў. На гэты раз, практычна ўпершыню, лаўрэат быў вызначаны без якіхсьці ваганняў — бо ўсе ў адзін голас казалі, што лаўрэатам мусіць быць Уладзімір Някляеў", - паведаміў Радыё "Рацыя" старшыня аргкамітэта літаратурнай прэміі Алесь Аркуш.