- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Віктар Корбут - журналіст, гісторык, экскурсавод. Нарадзіўся 21 верасня 1981 г. у Мінску. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры па спецыяльнасці «Музейная справа і ахова помнікаў гісторыі і культуры (музеязнаўства)» (2003). Выступае ў друку з 1998 г. з матэрыяламі, прысвечанымі гісторыі Беларусі, Літвы, Польшчы. Аўтар кніг «Минск. Лучший вид на этот город» (2013), «Ад Мінска да Вільні. Гісторыя Беларусі ў журналісцкіх нататках» (2016), «Мінск. Спадчына старога горада. 1067–1917» (2016), «Мінск. Спадчына сталіцы Беларусі. 1918–2018» (2017) (сааўтар апошніх дзвюх Дзмітрый Ласько), камплектаў паштовак «Vilnius — Вільня. Сталіца Літвы ў гісторыі Беларусі» (2015), «Мінск. Минск. Minsk» (2017), «Беларусь. Беларусь. Belarus» (2017) (сааўтар апошніх двух Д. Ласько). Адзначаны дыпломам Польскага інстытута ў Мінску за добрасумленнасць і ўніверсальную велічыню публіцыстыкі ў галіне культуры (2004). Пераможца IX Рэспубліканскага турысцкага конкурсу «Пазнай Беларусь» (2011), VІІІ Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Ліцера» ў намінацыі «Найлепшыя матэрыялы культурнай і гісторыка-краязнаўчай тэматыкі» (2012). Лаўрэат прэмій Беларускага саюза журналістаў за найлепшую журналісцкую работу ў інфармацыйным і аналітычным (2013) і мастацка-публіцыстычным жанрах (2015). Лаўрэат (разам з Д. Ласько) Прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра за кнігу «Мінск. Спадчына старога горада. 1067–1917» (2017). Кнігі «Мінск. Спадчына старога горада. 1067-1917» і «Мінск. Спадчына сталіцы Беларусі. 1918-2018» узнагароджаны дыпломам І ступені ў намінацыі «Фотапогляд» (фотаальбомы, фотакнігі) у Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі» (2018). Дактарант Варшаўскага ўніверсітэта (з 2016): даследуе фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці па матэрыялах віленскага беларускамоўнага друку 1906-1918 гг. Член Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.
„Przegląd Środkowo-Wschodni” jest wydawany przez Katedrę Studiów Interkulturowych Europy Środkowo-Wschodniej Wydziału Lingwistyki Stosowanej Uniwersytetu Warszawskiego. Periodyk powstał w odpowiedzi na postulaty przedstawicieli polskich i zagranicznych ośrodków naukowych, w których programach badawczych... Болей »
Часопіс «Маладосць» стаў госцем творчай сустрэчы ў мінскай бібліятэцы №19. Рэдакцыйны калектыў часопіса намагаўся ўразіть і зацікавіць аўдыторыю – вучняў будаўнічага ліцэя – паэтычнымі творамі і урыўкамі з кніг серыі «Бібліятэка часопіса «Маладосць». Музычным падарункам для вучняў стала выступленне хрысціянскага... Болей »
У нумары: крытычны артыкул Андрэя Казакевіча "«Druvis»: праект балцкае ідэнтычнасьці", дасьледаваньне Ёжэфа Бёрача і Магуа Саркар "Што такое Эўрапейскі Зьвяз?", агляд крыніцаў Анатоля Сідарэвіча "Антон Луцкевіч: ад краёвасьці да незалежніцтва (1916—1918)", п'еса "Каханак" нобэлеўскага ляўрэта Гаралда... Болей »
Алесь Аркуш. Легенды, міты і лёсы * Алесь Асташонак. Пасьведчаньне таленту * Вера Лойка. Дзе можна перабыць ноч? * Леанід ГАЛУБОВІЧ. «Як шаравая маланка...» * Уладзімір Сцяпан. Сустрэчы * Віктар Корбут. Бліжэй да цела * Наталля Лысова. Паэт і Бог * Валянціна Аксак. Тры сустрэчы зь Міколам Купрэевым *... Болей »
* Адамовіч Славамір, Момант ісьціны * Бараташвілі Ніколаз, Малітва, узьнесеная да сінечы * Быкаў Васіль, Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія * Гілевіч Ніл, Забаўныя гісторыі * Грыль Франц Салес, "Коткі" і "жрыцы каханьня". Руслан Вашкевіч — мастак новага авангарду з інтэлектуальна—іранічай... Болей »
У гэтым нумары: Віталь Сіліцкі пра вынікі Памаранчавай рэвалюцыі ва Ўкраіне "Выбары палітычнагавыбару", Пётра Рудкоўскі пра ірацыянальнае ў палітычным "Чатыры кулі для прэзыдэнта. Каханьне і сьмерць у беларускай палітыцы", Андрэас Капэлер пра "двухсэнсоўнасці русіфікацыі". Таксама ў нумары — гутарка... Болей »
Паважаныя чытачы! Пераадольваючы зразумелыя цяжкасці, звязаныя з унікальнасцю беларускай сітуацыі, дзе вядучае выданне, прысвечанае гісторыі культуры, не толькі акуратна выплочвае ўсе падаткі як звычайны ўдзельнік эканамічнай дзейнасці, але і не падтрымліваецца дзяржавай, мы чарговы раз прыходзім да... Болей »
У гэтым нумары: крытычныя артыкулы Валера Булгакава, Віталя Сіліцкага, аналітычныя артыкулы Данілы Жукоўскага, Аляксандра Батуры, эсэ Ганефа Курэйшы , Міларда Павіча і інш. Сярод аўтараў нумара — Робэрт Котрэл, Сяргей Прытыцкі, Аліса Бізяева, Альгерд Бахарэвіч, Тацяна Барысік, Віктар Корбут, Анатоль... Болей »