- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Няма ў Беларусі такой мясціны, дзе не спявалі б цудоўную песню "Люблю наш край..." Аўтар слоў яе Канстанцыя Буйло ўжо ў пачатку нашага стагоддзя выявіла сябе такім адметным паэтам-лірыкам, якога заўважыў сам Янка Купала. Першая яе кніга, якую склаў менавіта Купала, выйшла ў свет у 1914 годзе. Адарваная на ўсё астатняе жыццё ад Беларусі, Канстанцыя Буйло на працягу ўсяго свайго доўгага жыцця ўносіла прыкметны ўклад у нашу паэзію. Сведчанне таму і гэтая кніга, якая выходзіць у свет да 100-годдзя з дня яе нараджэння. У кнігу ўключаны вершы і лісты паэтэсы, якія друкуюцца ўпершыню.