- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Цяпер, вядома, можна сцвярджаць што заўгодна: суадносіць дату на паштовым штэмпелі з загадкавай смерцю аднаго літаратара, якога ў тыя самыя дні знайшлі павешаным ва ўласнай кватэры; спрачацца, жаночай ці мужчынскай руцэ належыць буйны круглявы почырк, што не пакінуў на прысланым мне пульхным зялёным канверце зваротнага адраса; строіць кпіны з маёй знаёмай, якая дагэтуль перакананая, быццам той канверт сапраўды захоўваў пах добрых ментолавых цыгарэтаў, хоць ускосныя дэталі дазваляюць датаваць рукапіс канцом 80-х ці самым пачаткам 90-х гадоў... Што да вядомага псіхіятра, якому я прапанаваў выступіць у якасці эксперта, дык ён, вяртаючы гэтыя чатыры дзесяткі драбнютка спісаных старонак, абмежаваўся цьмянай фразаю пра суму выпадковых велічыняў, дзе дапускаецца літаральна ўсё. Магчыма, якраз згаданая акалічнасць і схіліла мяне да публікацыі рукапісу без усялякіх купюраў і каментароў. (фрагмент)