- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зборнік паэтэсы Людмілы Рублеўскай «Крокі па старых лесвіцах» — першы паэтычны зборнік аўтаркі, якая запрашае ў вандроўку палыновымі і вогненнымі шляхамі беларускай гісторыі, прымушае задумацца над лёсамі вялікіх людзей мінуўшчыны, дазваляе адчуць боль і хваляванне аўтаркі за стан роднай культуры. У зборнік увайшлі вершы і паэмы, а таксама песні і балады. Асноўная тэма твораў – гісторыя і культура Беларусі. Тут і знакамітыя асобы, і традыцыйныя святы, вершы-прысвячэнні і балады-апісанні. Гартаючы зборнік кожны, каму блізкая гісторыя роднага краю, яго культура і традыцыя, знойдзе для сябе тое, аб чым крычыць і плача душа. Адданасць аўтаркі сваім прынцыпам і ідэалам робіць яе творы шчырымі і вельмі асабістымі. Тут няма хлусні, няма гульні «на публіку» - тут боль і крык, пошукі выйсця і спроба захаваць мінуўшчыну, пераказаўшы веды пра яе наступным пакаленням.