- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі зусім невыносна чакаць — прыходзіць адліга. І зямля слухае прапалінамі ўзгоркаў, што хочуць сказаць ёй людзі жауруковымі галасамі. Але столькі жаданняў у нас, што тысячы жаўранкаў не вышчабечуць усіх, хоць цэлымі днямі вісяць у трапяткім небе на танюсенькіх праменьчыках сонца. Прылятаюць на помач кнігаўкі, шпакі, ластаўкі, жураўлі. Ад шчырых і хмельных песень у асалавелай зямлі аж галава закружыцца. І як дождж — асыпаюцца з галін чаромхавыя, бэзавыя, язмінавыя пялёсткі...