- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Я, бакаляр у навуках вызваленых Лаўрын Баршчэўскі, пачынаю кроніку сваю лета ад нараджэння Сына Божага 1439 месяца жніўня ў дзень святога Варфаламея, маючы ў сэрцы сваім надзею, што пачуюць слабы голас мой у славутым месце Віцебскім над Дзвіною, дзе я ўроджаны і ўскормлены есмь. А пішу я не дзеля славы і падзякі, бо, думаючы пра ўдзячнасць чалавечую, прыгадваю нейкую жабрачку, што падклала апошнюю вязку дроў у вогнішча, узышоў на якое пакутнік Ян Гус. Пішу дзеля таго, каб ведалі свайчакі і адназемцы мае, што не выракся я роднае зямлі і тыя, што пайшлі разам са мною біцца за Божую справу і ваявалі многія леты і склалі на чужыне галовы свае, таксама бацькоўскае зямлі не выракліся і вялікую тугу па ёй мелі. (фрагмент)