- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пад адной вокладкай сабраны творы розных гадоў, тэматычна аб’яднаныя ў чатыры раздзелы: «Верныя вершы», «Пад сцягам Мадагаскара», «Сумная вакханалія», «Ты – як зямля». У першым пераважаюць вершы агульнафіласофскага зместу, раскрываючы няпростыя суадносіны мастака і мастацтва. Другі раздзел прысвечаны «малой» і «вялікай» радзіме, «далёкай» і «блізкай» айчыне, «сваёй» і «чужой» бацькаўшчыне. У трэцім змешчаны тэксты, якія носяць яўна дыянісійскі характар. Інтымная лірыка складае чацвёрты раздзел. Разам усе яны быццам чатыры сцяны дома, а ў якасці своеасаблівага даху – паэма «Крылы», якая і дала назву кнізе.