- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Насамрэч пад такім лозунгам праходзяць апошнія тыдні для чыноўнікаў ў Бешанковіцкім раёне. Ужо добры дзясятак дзён шчыльны графік бешанковіцкіх чыноўнікаў ушчыльніўся яшчэ больш. Бо маршрут прэм’ер-міністра даўно вядомы, і маршрут той трэба вылізаць, вычысціць, прывесці ў парадак усе аб’екты для наведвання. А, калі спатрэбіцца, то штосьці і закамуфляваць. Каб начальніцкае вока з вакна начальніцкага легкавіка не змагло ні да чаго дачапіцца.