- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У кастрычніку 2022 года падчас «прамой лініі» я задаў пытанне наконт стану ходнікаў у Бешанковічах. Акцэнтаваў увагу на вуліцах імя Чарняхоўскага, Свабоды і імя Валадарскага. Неўзабаве мне прыйшоў ліст з адказам. У лісце стаяла, што высокія бардзюры зробленыя ў Бешанковічах "згодна праектнай дакументацыі". А ходнік па вуліцы імя Валадарскага адрамантуюць да 7-га лістапада 2022 года. Фактычна да 07.11. рамонт часткі ходніка быў зроблены, там нават была пакладзеная тратуарная плітка. Але, варта заўважыць, што гэтая работа зроблена не якасна. Бо ў адным месцы ходнік набыў нахіл у бок канавы. Так што ўзімку рухацца па ім будзе праблематычна. Але ж увесь аварыйны ходнік не адрамантавалі, яго нават не абкасілі. І па-ранейшаму ім амаль што ніхто не карыстаецца. Пасля таго, як вось гэтая навіна 7-га лістапада з’явілася на нашым сайце, я атрымаў другі ліст з райвыканкама, датаваны 09.11.2022.