- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Пра тое, што Леанід Пянькоўскі знаходзіцца на добрым рахунку ў кіраўніка краіны, сведчаць шматлікія факты. Сярод іх і той, што ў 2012 годзе ён быў уганараваны званнем “Чалавек года”. А ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 сакавіка 2016 года за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў Леаніду Пянькоўскаму прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь».