- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
На дабраўпарадкаванне вёсак на Віцебшчыне ў мінулым годзе было выдаткавана каля 120 мільярдаў рублёў. Згодна афіцыйнай статыстыцы гарадскія шэфы адпрацавалі тут летась каля 25 000 чалавека-дзён. І як думаеце вы, што стала вынікам такой тытанічнай працы? Правільна, вынікаў няма аніякіх. Бо тысячы занядбаных, закінутых вёсак так і засталіся сам-насам са сваімі шматлікімі праблемамі. Зарослыя па дахі быльнягом, засмечаныя неверагоднай колькасцю смецця, яны мала ўжо чым адрозныя ад сваіх сабраццеў у Чарнобыльскай зоне.