- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дэманстрацыя ў падтрымку байкоту. 30 жніўня 2008 г. беларусы правялі ў цэнтры Прагі, на Старамесцкай плошчы, акцыю ў падтрымку байкоту “парлямэнцкіх выбараў“ у Беларусі. У акцыі прыняло ўдзел больш за 60 чалавек. Апрача беларусаў у мерапрыемстве бралі ўдзел прадстаўнікі чэскай арганізацыі “Маладыя Кансэрватары“, грузінскай дыяспары, а таксама ўкраінцы. Сябры грамадзянскага згуртаваньня “Свабодная Беларусь,“ суполкі “Пагоня“ і моладзевага руху “Маладое Адраджэньне“ таксама падтрымалі грузінаў, якія пратэставалі супраць расійскай агрэсіі ў дачыненьні да Грузіі.