be

Куляшова Валянціна

Куляшова Валянціна

Куляшова Валянціна, нарадзілася 27.01.1936 г. у горадзе Менску ў сям'і пісьменніка.

У 1958 г. скончыла філалагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала ў Беларускім таварыстве дружбы і культурных сувязей з замежнымі краінамі, у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР. З 1960 г. жыла ў Сафіі (Балгарыя), працавала настаўніцай сярэдняй школы, вучылася ў аспірантуры (па беларускай мове і літаратуры) Сафійскага ўніверсітэта, была рэдактарам-перакладчыкам на Балгарскім радыё. У 1967 г. вярнулася ў Менск. У 1967-1982 гг. - выкладчык кафедры расейскай мовы БДУ, старшы рэдактар на Беларускім тэлебачанні, загадчык творчага аддзела Рэспубліканскага Дома работнікаў мастацтва.

Літаратурнай працай займаецца з 1967 г. Перакладае з балгарскай, польскай на расейскую і беларускую мовы, а таксама з беларускай на расейскую. У 1983 г. часопіс «Неман» апублікаваў пераклад рамана П.Вежынава «Весы». Пераклала на беларускую мову асобныя творы Х.Васілева, Я.Конюша, А.Сятэцкага, на расейскую - Х.Дэбрэцінава, Г.Алексіева, Х.Васілева. Аўтар літаратуразнаўчай аповесці-эсэ пра А.Куляшова «Лясному рэху праўду раскажу...» (1989) і сцэнарыя дакументальнага фільма пра А.Куляшова «Край крынічны» (1972).

Склала «Анталогію беларускага апавядання» (на балгарскай мове, Сафія, 1968), фотаальбом «Аркадзь Куляшоў» (1985), кнігу «Маналог» А.Куляшова (1989), Збор твораў А.Куляшова ў 2 тамах (Масква, 1989).

Памерла Валянціна Куляшова 14 кастрычніка 2018 году.

Куляшова Валянціна. Выданьні

Лясному рэху праўду раскажу...
pdf epub

Лясному рэху праўду раскажу...

Літаратуразнаўчае эсэ
Куляшова Валянціна

Кніга Валянціны Куляшовай — гэта і ўспаміны пра бацьку, народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова, і адначасова даследаванне яго творчасці. Кніга напісана эмацыянальна, падкупляе трапнасцю меркаванняў, здольнасцю аўтара зразумець і паказаць складанасць і шматграннасць паэтычнай натуры вядомага майстра... Болей »

Роднае слова 5(101)1996

Роднае слова 5(101)1996

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

* Абрагімовіч Марына, 3 гісторыі слоў: Адносіны, стасункі, дачыненне, стаўленне * Бандарчык Васіль, Які збудуем «дах»?: Пра кнігу А. Лакоткі «Пад стрэхамі прашчураў» * Бельскі Алесь, «Прыроды вечны калаўрот...»: Кругазварот прыроды і часу ў беларускай паэзіі * Вітка Васіль, Сустрэча вачэй... Болей »

Роднае слова 4(100)1996

Роднае слова 4(100)1996

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

* Колас смяецца, дбае, дапамагае: Выбраныя мясціны з успамінаў пра Якуба Коласа * Баршчэўскі Лявон, Літаратура сталага Адраджэння: Сервантэс. Шэкспір * Бельскі Алесь, «Бядой запаленае слова»: Чарнобыль у беларускай паэзіі * Выгонная Лілія, Беларуская мова для цікаўных: Курс на выбар ... Болей »

Роднае слова 2(98)1996

Роднае слова 2(98)1996

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

* Колас смяецца, дбае, дапамагае: Выбраныя мясціны з успамінаў пра Якуба Коласа * Баршчэўскі Лявон, Літаратура эпохі Адраджэння: Італія. Пачатак эпохі Рэнесанса: Дантэ Аліг'еры * Богуш Сяргей, «Мне імя тваё дасталося»: Таемны сэнс імёнаў * Бугаёў Дзмітрый, Радасць і боль мастака: Роздум... Болей »

Роднае слова 1(97)1996

Роднае слова 1(97)1996

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

* Баршчэўскі Лявон, Сярэднявечны эпас: Шата Руставелі і яго паэма «Віцязь у тыгравай шкуры»; Рыцарскі раман. «Аповесць пра Трышчана» * Бельскі Алесь, Прапаведнік духоўнасці і чалавечнасці: Сучаснасць у мастацкім асэнсаванні Івана Шамякіна * Бугаёў Дзмітрый, Паўнакроўнасць жыцця: Літаратурны... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org