Культпратэст працягваецца ў беларускай інтэрнэт-прасторы
2020-07-10 20:41
Флэшмоб стаў цэлай культурніцкай кампаній.
Толькі ў тэлеграм-суполцы да яго далучылася каля тысячы чалавек, — распавёў удзельнік паэт, перформер Артур Камароўскі:
– Дакладана не памятаю той момант, калі я патрапіў у гэтую суполку, але я патрапіў, можна сказаць, вельмі трапна, таму што я адразу ўбачыў, што рыхтуецца такі маніфест, і літаральна праз некалькі дзён яго паказалі і я прачытаў, мне гэта было вельмі блізка, адгукнулася тое, што там было напісана. Таму я нават не думаў, прымаць у гэтым удзел, ці не, я запосціў сабе ў фэйсбук, падзяліўся гэтай інфармацыяй.
Правядзенне флэшмоба
Культпратэст не абмежаванае нейкім фарматам ці тэрмінам. Да яго можа далучыцца кожны жадаючы, хто мае адносіны да культуры, і апублікаваць тэст на старонках сацыяльных сетак, напісаць верш або зняць відэа.
Беларускае Радыё Рацыя