- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ён пераязджаў на чарговую кватэру. З кватэрамі катастрафічна не шанцавала. Заценены дамок прыватнага сектару мяняўся на хрушчоўку ля вакзала, тая – з няўмольнасьцю зьмены пораў году – на пакой у далекаватым “спальным” раёне. З аднаго канца гораду даводзілася перакідвацца ў другі, і сьвет быў відзён то з ніжніх паверхаў, то з самай верхатуры. І ня тое каб гаспадыні трапляліся спрэс ведзьмы, – не. Кожны раз неяк дзіўным чынам псаваліся адносіны, акалічнасьці бралі ў сваё шчыльнае кола, і не пасьпяваў ён абжыцца, парассоўваць кнігі ды знайсьці месца для гітары, як на табе – новы пераезд (якому звычайна папярэднічаюць пошукі), найманьне “Рафіка” ці яшчэ якога транспартнага сродку, перавозка драбязы ў сумках і пакетах, прывыканьне да чарговай гаспадыні… (фрагмент)