- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аляксандр Іванавіч Лакотка (н. 1955/01/25, в. Кузьмічы Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл. ) - Архітэктар. Член-карэспандэнт з 2004, доктар гістарычных навук (1993), доктар архітэктуры (2001), прафесар (2003).
Скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт ( 1977). Працаваў архі-тэк¬тарам у навукова-даследчым і праектным інстытуце БелНДІГіпрасельстрой, кіраўніком архітэктурна-рэстаўрацыйнай майстэрні Беларускага рэстаўрацыйна-праектнага інсты¬тута, у 1989-1995 - намеснікам дырэктара па навуковай рабоце Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. З 1995 - загадчык аддзела архітэктуры і намеснік дырэктара, з 2004 - дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ім. К. Крапівы НАН Беларусі. З 2012 - дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Навуковыя працы ў галіне тэорыі і гісторыі архітэктуры, аховы і рэстаўрацыі архітэктурнай спадчыны, развіцця турызму. Даследаваў агульныя і рэгіянальныя асаблівасці беларускага народнага дойлідства, раскрыў нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры. Стварыў навуковую канцэпцыю гістарычнага феномена беларускай архітэктуры як выніку сінтэзу будаўнічага мастацтва Усходу і Захаду Еўропы. Выявіў вялікую колькасць помнікаў народнага дойлідства, што паслужыла асновай для стварэння музея народнай архітэктуры пад адкрытым небам. Аўтар праектаў рэстаўрацыі шэрагу аб'ектаў гісторыка-архітэктурнай спадчыны. Аўтар тэорыі і метадалогіі ўкаранення нацыянальных асаблівасцяў у сучасную архітэктуру Беларусі, канцэпцыі ролі архітэктуры ў ідэалогіі беларускай дзяржавы. Навуковы рэдактар і сябра аўтарскага калектыву шматтомных выданняў: «Архітэктура Беларусі» (6 кніг), "Гарады і вёскі Беларусі» (выйшла 11 кніг), "Нарысы культуры Беларусі», зборніка «Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі» (14 выпускаў).
Старшыня савета па абароне доктарскіх дысертацый па мастацтвазнаўчых спецыяльнасцях.
Член Саюза архітэктараў Беларусі. Член Еўрапейскага Савета па культуры, віцэ-прэзідэнт секцыі па архітэктуры і дызайну Міжнароднай арганізацыі па народнай творчасці пры ЮНЕСКА.
Лаўрэат Прэміі НАН Беларусі (1999) за манаграфію «Нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры», Прэміі «За духоўнае адраджэнне» за ўдзел у падрыхтоўцы шматтомнага выдання "Беларусы" (2008), Прэміі НАН Беларусі (2011) за канцэпцыю стварэння зон турысцка -рэкрэацыйнага тыпу.
Аўтар звыш 250 навуковых прац, у тым ліку 24 кніг і манаграфій.
Книга является первым исследованием генезиса и эволюции футуристических направлений архитектуры. Раскрыта связь ярких проявлений архитектурного авангарда с переломными моментами истории, индустрии, науки, отношений человека к природе и бытию. Показано влияние кризисных явлений в цивилизационных процессах... Болей »
Исследование члена-корреспондента НАН Беларуси, доктора архитектуры, доктора исторических наук, профессора Александра Ивановича Локотко посвящено актуальной проблеме комплексного анализа природно-ценных территорий и историко-культурного наследия с целью определения локальных районов, важных для развития... Болей »
Кніга напісана доктарам архітэктуры, доктарам гістарычных навук, прафесарам, які працуе ў галіне тэорыі і гісторыі айчыннай архітэктуры больш за 25 гадоў. У ёй у першыню зроблены сістэмна-параўнальны аналіз такой малавывучанай катэгорыі помнікаў, як драўляныя сакральна-манументальныя збудаванні розных... Болей »
Дадзеная кніга ўяўляе сабой першае ў сучасным айчынным архітэктураведзенні адмысловае даследаванне, прысвечанае гісторыі і архітэктуры сінагог. У ёй аналізуецца гісторыя габрэйскага сакральнага будаўніцтва з найстаражытных часоў і да нашых дзён на Блізкім Усходзе, у антычным свеце, дзяржавах Еўропы... Болей »
Кніга прысвечана гістарычнаму аналізу беларускага дойлідства на працягу тысячагоддзя як часткі працэсу фарміравання асяроддзя пражывання. Родныя вуліцы пад шатамі, якія шапочуць старыя легенды, бацькоўская сядзіба, двор, плошча з крамамі, школа на ўзгорку, непадалёку бачны макаўкі царквы і востры шпіль... Болей »
Кіга прысвечана народнаму беларускаму дойлідству, якое разглядаецца як асяроддзе прабывання этнасу. У папулярнай форме раскрываюцца гістарычна абумоленыя асаблівасці рассялення нашых далёкіх продкаў, характарызуюцца тыпы паселішчаў, грамадскіх і культавых збудаванняў, двароў і сядзіб, вытворчых пабудоў.... Болей »
Кніга прысвечана культурнай спадчыне беларускіх татар. Яны праз стагоддзі пранеслі пачуццё і ўсведамленне сваёй супольнасці і сёння захоўваюць звычаі і нормы традыцыйнага грамадскага ўкладу. Адрасавана краязнаўцам, мастацтвазнаўцам, рэстаўратарам, этнографам.... Болей »
Кніга прысвечана культурнай спадчыне беларускіх татар. Яны праз стагоддзі пранеслі пачуццё і ўсведамленне сваёй супольнасці і сёння захоўваюць звычаі і нормы традыцыйнага грамадскага ўкладу. Адрасавана краязнаўцам, мастацтвазнаўцам, рэстаўратарам, этнографам.... Болей »
Аўтар расказвае пра цудоўны свет драўлянай архітэктуры, якая склалася на шырокім прамежку часу ад заснавання горада да пачатку нашага стагоддзя, паказвае арганічную сувязь гістарычнык працэсаў э матэрьіяльнай купьтурай народа. Кніга будзе цікавай кожнаму, каму дарагая народная спадчына, каго цікавіць... Болей »
В книге рассмотрены общие и региональные особенности поселений, усадеб, жилища, интерьера и архитектурного декора в народном зодчестве Белоруссии. Выделены регионы и локальные районы ряда особенностей, межэтнические черты отдельных компонентов народной архитектуры. Исследованы современные тенденции развития... Болей »