Лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова стаў паэт, празаік і драматург Мікола Захаранка
2026-02-14 15:59
Літаратурную прэмію імя Міхася Стральцова атрымаў Мікола Захаранка. У якасці ўзнагароды лаўрэат атрымаў магчымасць выдання ягонай кнігі вершаў «На тым краі зямлі».
У кнігу Міколы Захаранкі «На тым краі зямлі» ўвайшлі проза, паэзія і публіцыстыка. Сюжэтна-займальныя апавяданні насяляюць пазнавальныя героі палескай глыбінкі. Трагедыя і святочная весялосць іхняга жыцця нібы знутры падсвечаныя напаўказачным святлом фальклорнай гісторыі.
Пераможца быў названы ў першы дзень Міжнароднага паэтычнага фестывалю «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова.
Фэст адбываецца на працягу
14 і
15 лютага. Сачыць за трансляцыяй можна
тут.