- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ц. Гартны сваёй дзейнасцю, скіраванай на адраджэнне Беларусі, не ўпісваўся ў таталітарную сістэму, якая з пачатку 1930-х гадоў распачала так званыя «партыйныя чысткі». Матэрыялы чысткі Ц. Гартнага публікаваліся ў «Звяздзе». Ён быў выключаны з партыі «за свядомае правядзенне нацыянал-апартуністычнай і нацыянал-дэмакратычнай лініі» і пасланы на завод на «перавыхаванне» ў рабочым асяроддзі. 15 лістапада 1936 года ён быў арыштаваны органамі НКУС. Яго цэлымі тыднямі дапытвалі ўдзень і ўночы бесперапынна («ставілі на канвеер», па следчай тэрміналогіі), прымушаючы падпісваць сфальсіфікаваныя пратаколы, пагражалі расправай з сям’ёй. Даведзенага бесчалавечнымі катаваннямі да памяшальніцтва былога старшыню беларускага ўрада і славутага пісьменніка перавезлі ў магілёўскую псіхіятрычную бальніцу ў Пячэрску, дзе 11 красавіка 1937 года ён скончыў жыццё самагубствам, не дажыўшы некалькі месяцаў да свайго 50-годдзя.
   Увесь твор у адным файле