be

Лазько Рыгор

Лазько Рыгор

Лазько Рыгор (нар. 28 мая 1948) — беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар, загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі «Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны».

Рыгор Лазько нарадзіўся ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці. У 1973 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, 1978 аспірантуру, 2001 дактарантуру.

Кандыдацкую дысертацыю абараніў па тэме: «Польско-французские отношения в годы подготовки Германией агрессии в Европе (1933—1937)».

Доктарскую дысертацыю абараніў па тэме: «Еўрапейская палітыка Польшчы (1932—1939 г.)».

Выкладае на гістарычным факультэце «ГДУ імя. Ф.Скарыны»: Гісторыю новага часу, спецкурсы — «Сацыялістычная мадэрнізацыя ў краінах Цэнтральнай і Паўднева-Усходняй Еўропы», «Крах Версальска-Вашынгтонскай сістэмы ў Усходняй Еўропе», «Пытанні новай і навейшай гісторыі замежных краін у школьным курсе».

Крыніца: www.be.wikipedia.org

Лазько Рыгор. Выданьні

Еўрапейская палітыка Польшчы

Еўрапейская палітыка Польшчы

фўтарэферат
Лазько Рыгор

Асаблівасці гістарычнага шляху польскага народа вызначаюцца яго праходжаннем паміж двума цывілізацыйнымі комплексамі - заходне-еўрапейскім з яго германскай лакальнай разнавіднасцю і еўраазіяцкім расійскім. У польскай палітычнай культуры здаўна замацавалася ўяўленне аб Полыпчы як частцы заходняй, лацінскай... Болей »

Перад патопам

Перад патопам

Еўрапейская палітыка Польшчы. 1932- 1939 гт.
Лазько Рыгор

Еўрапейская палітыка Польшчьі ў 1930-я гады разглядаецца як сфера выяўлення напыянальных інтарэсаў гэтай дзяржавы. Галоўная ўвага надаецца разгляду адносін з двума яе вялікімі суседзямі - Германіяй і СССР, якія сваёй палітыкай стваралі для Польгячы сітуацыю геапалітычных "діскоў". У кантэксце барапьбы... Болей »

Навейшая гісторыя краін Еўропы і Амерыкі

Навейшая гісторыя краін Еўропы і Амерыкі

1945-1999 гг.
Лазько Рыгор

У вучэбным дапаможніку на аснове дасягненняў гістарычнай навукі разглядаюцца новыя тэндэнцыі ў развіцці Заходняга свету, звязаныя з НТР і глабальнымі праблемамі. Аналізуюцца перамены ў былых сацыялістычных краінах. Развіццю вядучых краін Захаду ў пасляваенныя дзесяцігодзі прысвечаны асобныя параграфы.... Болей »

Спрэчныя пытанні = Sprawy trudne

Спрэчныя пытанні = Sprawy trudne

З гісторыі польска-беларускіх узаемаадносін у 1918-1945 гг. Генезіс, кантэкст, вынікі

Зборнік навуковых прац ІІ і ІV міжнародных навукова-тэарэтычных канферэнцый. Мінск, 2010-2012... Болей »

Stosunki polsko-białoruskie

Stosunki polsko-białoruskie

Historia i współczesność

Praca zbiorowa pt. „Stosunki polsko-białoruskie. Historia i współczesność" wydana pod redakcją Doroty Michaluk w wydawnictwie Avalon to drugi tom studiów z serii: „Białoruś: historia-kultura-polityka". W pracy zaprezentowano kilkanaście artykułów poświęconych zagadnieniom polsko-białoruskich związków... Болей »

Скарыніч
pdf

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік
Каўка Аляксей, укладанне

Чытачу прапануюцца творы беларускай літаратурнай класікі, прысвячэнні М. Багдановічу, Ул. Караткевічу, малавядомыя старонкі спадчыны М. Лабойкі, І. Грыгаровіча, І. Насовіча, П. Шпілеўскага, В. Ластоўскага, Я. Хлябцэвіча, Б. Тарашкевіча, Ул. Дубоўкі, М. Улашчыка; скарыназнаўчыя матэрыялы, архіўныя сведчанні... Болей »

Białoruskie Zeszyty Historyczne 55
pdf

Białoruskie Zeszyty Historyczne 55


Наталля Сліж — Падаткі і іх збор у Гародні ў XVI-XVII стст. # Marcin Mironowicz — Parafie prawosławne wschodniej Białostocczyzny # Sławomir Karp — Aleksander i Konstancja z Karpiów Rusieccy, kasztelanicowie mińscy. Przyczynek do dziejów szlachty brzeskiej przełomu XVII i XVIII wieku # Рыгор Лазько —... Болей »

Białoruskie Zeszyty Historyczne 44
pdf

Białoruskie Zeszyty Historyczne 44


Паводле рэформаў дзяржаўнага ладу Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ), праведзеных у 1564-1566 гг., паветы станавіліся цэнтрамі адміністрацый­нага, ваеннага, судовага і палітычнага жыцця лакальных сацыяльных структур — павятовых шляхецкіх карпарацый. На павятовых сойміках шляхта магла абмяркоўваць не толькі... Болей »

Беларускі гістарычны часопіс 12 (173) 2013

Беларускі гістарычны часопіс 12 (173) 2013

навукова-тэарэтычны, навукова-метадычны часопіс

Звяртаем вашу ўвагу на матэрыялы, надрукаваныя ў снежаньскім нумары часопіса. Адкрывае яго артыкул вядомага беларускага гісторыка Рыгора Лазько “Пачатак бальшавіцкай нацыянальнай палітыкі”. Аўтар аналізуе знешне- і ўнутрыпалітычныя аспекты нацыянальнай палітыкі РСДРП(б), якая прыйшла да ўлады ў Расійскай... Болей »

Беларускі гістарычны часопіс 7 (156) 2012

Беларускі гістарычны часопіс 7 (156) 2012

навукова-тэарэтычны, навукова-метадычны часопіс

Волкаў Мікалай, Да пытання аб аўтарстве калекцыі малюнкаў сярэдзіны XVII ст. Гвоздзева Таццяна, Выкарыстанне тэхналогіі "Развіццё крытычнага мыслення пры чытанне і пісьмо" на ўроках гісторыі Герасімовіч Сяргей, Беларусь у вайне 1812 года. Пазакласнае пазнавальна-выхаваўчае мерапрыемтсва ... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org