- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У савецкай Беларусі таксама быў “Галадамор”. Голад забіў некалькі дзясяткаў тысяч беларусаў у красавіку 1934 г. Сотні тысячаў галадавалі. Машыны з’елі людзей – да такой высновы прыходзяць аўтары фільму – беларускія дакументалісты, якія запісалі ўспаміны апошніх сведкаў вялікага голаду пачатку 1930 г. У дакументальным фільме ўдзельнічаюць гісторык Ірына Раманава, сведкі голаду ў БССР: Ганна, Марыя і Екацярына Клабук, Адам Філіпцоў.