- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Праграма, падтрыманая праз еўрапейскую камісію пад найменнем “Праз адукацыю – да грамадзянскай супольнасці скончылася” у ліпені 2002 году. Удалося выдаць чатыры брашуры, адрасаваныя беларускім настаўнікам. Пісалі іх аўтары з Беларусі і Польшчы. У варштатах на Гарадзеншчыне і ў Шчэціне ўзялі ўдзел больш як сто настаўнікаў. Надта цікавымі былі шчэцінскія варштаты ў ліпені. Удзельнікі – настаўнікі з Гародні, Ваўкавыску, Ліды, Наваградку, Смаргоняў, Дзятлава і іншых меншых мясцовасцяў працавалі з вялікім імпэтам. Папаўнялі веды не толькі пра польскі самаўрад і рэформы ў галіне польскай асветы, не толькі пазнавалі школы ў Шчэціне і Мендзыздрое. Але галоўнае – стваралі. Цягам двух тыдняў напісалі “Хартыю абавязкаў і правоў беларускага настаўніка” (пра яе яшчэ будзе гаворка ў наступнай брашуры), апрацавалі канцэпцыю (статут, ідэйную дэклярацыю і праграму) меркаванага таварыства беларускіх настаўнікаў Гарадзеншчыны, падрыхтавалі канцэпцыю семінараў для беларускай моладзі.