- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Весткі пра сумны стан беларускай мовы і культуры ў Савецкай Беларусі даходзілі на Захад рознымі дарогамі ад даўжэйшага часу. Асабліва шмат спрычыніліся да зразуменьня сур'ёзнасьці лраблемы "саміздатны" "Ліст да расейскага сябра" (Letter to a Russian Friend, London 1979, з паралельным перакладам на ангельскую мову), і выдатнае дасьледаваньне А. Бембеля, Роднае,слова і маральна-эстэтычны пвагрэс (Лёндан 1985). Восеньню мінулага году карыстаючы з моднай цяпер у Савецкім Саюзе палітыкі "гласности”, на старонках Менскага тыднёвіка "Літаратура і мастацтва" разгарэлася дыскусія пад агульным назован "Закон і каля закону", якая выявіла жалюгодны стан беларускага школьніцтва, якое ў сапраўднасьці ўжо амаль не існуе. (Ад выдаўцоў, фрагмент)