be
pdf

Лісты салідарнасьці

Бяляцкі Алесь

У кнігу ўвайшлі тэксты, напісаныя ў бабруйскай калоніі, дзе ў 2012 - 2014 гадах знаходзіўся Алесь Бяляцкі. У гэты перыяд да яго прыйшлі тысячы лістоў падтрымкі зь Беларусі і ўсяго сьвету. Гэта была нябачаная дагэтуль сітуацыя. Былі дні, калі аднаму палітычнаму вязьню прыходзіла болей лістоў салідарнасьці, чым усім дзьвюм тысячам зьняволеных бабруйскай калоніі. Такая хваля падтрымкі выклікала нявольную павагу да палітычнага зьняволенага з боку турэмшчыкаў ды іншых вязьняў, моцна дапамагла яму псіхалагічна. Лісты салідарнасьці ў сваю чаргу абудзілі жаданьне Алеся Бяляцкага асэнсаваць гэтую нечаканую для яго зьяву. Кніга складаецца з эсэ, цыкла лістоў, напісаных у адказ на лістоўную кампанію падтрымкі галандзкага аддзяленьня Amnesty International, іншых лістоў, якія зьявіліся рэакцыяй на атрыманую карэспандэнцыю. У апошні разьдзел увайшлі некаторыя адкрытыя лісты ў падтрымку Алеся Бяляцкага.

Беларускія аўтары: Бяляцкі Алесь
Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр “Вясна” (Беларусь), Östgruppen (Швецыя)
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2018
  • Выдавец: Праваабарончы цэнтр “Вясна” (Беларусь), Östgruppen (Швецыя)
  • Катэгорыя: Грамадзтва, Правы чалавека
  • Copyright: © 2018 by Праваабарончы цэнтр Вясна, Östgruppen
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 4676
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org