- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ты нарадзіўся тут, эначыцца ты - тутэйшы, таму тут і жыві. Калі 6 ты нарадзіўся ў Афрыцы, дык штодня еў бы бананы, а калі б у Літве, - гаварыў бы палітоўску, а калі 6 у Японіі, - даўно меў бы недарагі відзік альбо камп'ютар. Але ты нарадзіўся тут. I мне цяжка сказаць, што ты ясі, на якой мове гаворыш і колькі часу адкладаў грошы на сваю "Весну". Што я пра цябе ведаю дакладна, дык гэта тое, што застудзіўся ты ўжо ў раддоме, і што могілкі, на якіх цябе пахаваюць, сьледам спляжыць бульдозер, каб можна было паставіць новы мікрараён і пасяліць у яго тваіх унукаў, якіх менш за ўсё на сьвеце будзе хваляваць, хто выў іхні дзед і як яго звалі. (Сяргей Дубавец, Тут, фрагмент)