- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сьмерць і пагосты, яшчэ кажуць - клады, вабяць ня толькі мяне аднаго, натуральна. Вось у "Доме пісьменьніка" сядзяць за чаркаю два эаўсёдныя паэты і разкаўляюць. На круглым стале колба з каньяком (100 грамаў - 4 р. 10 кап.). Пасмы цыгарэтнага дыму віюцца пад шараабрысным белым з чырвонаю паскай сьвяцільнікам. - Добра, што ёсьць сьмерць. Ты нават і не ўяўляеш, як важна, што мы ўсе роўныя перад ёю. Раней дык я ставіўся да сьмерці абыякава, нават пабойваўся. Што казаць? Жах ёсьць жах. А вось аднаго разу... (А. Глобус, Сьмерць-мужчына)