- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У IX томе Даследаванняў і матэрыялаў мы спрабуем разгледзець перыпетыі жыццёвага шляху і творчасці Юльяна Ляскоўскага і Марыі Косіч. Шмат падобнага ў іхнім лёсе: яны абое з маладых гадоў шчыра палюбілі родны край ды ягоных жыхароў, у першую чаргу – пагарджанага, прыгнечанага і абяздоленага беларускамоўнага селяніна-мужычка; яны працавалі дзеля ягонага дабра, даводзілі друкаваным словам, што і ён – стварэнне Божае, што і ягоная мова-гаворка ды песні маюць гэткую ж вартасць, як і мова ды песні суседніх народаў.