- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Даводзілася чуць шмат папрокаў да першай аповесці з гэтай кнігі — маўляў, недалужная кампазіцыя, хаос, недапрацаваныя матывы і г.д. Усё гэта праўда. Толькі ў выпадку з «маладымі пісьменнікамі» гэта назавуць смелым эксперыментам, нават калі гэта ломка дзеля ломкі. А калі чалавек з даробкам зробіць нешта падобнае, адразу гучаць спачувальныя галасы: «Ну, не атрымалася», «З кожным бывае». Безумоўна, бывае, але давайце давядзем гэтую легкаважную паблажлівасць да лагічнага канца: калі аўтар да такой ступені не заўважае, што ў яго «не атрымалася»