- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Паважаны Чытач! Перад Табою — незвычайны нумар «Літаратурнай Беларусі». Незвычайны, як і ўсё перадкаляднае, пераднавагодняе. А яшчэ (так супала!), што і юбілейнае. Гэта — соты нумар нашага выдання, якое нарадзілася на свет напрыканцы 2006-га і ўступае ў свой дзевяцігадовы ўзрост. У юбілейным нумары — як даніна памяці — сабраныя тэксты тых нашых знакамітых аўтараў (і матэрыялы пра іх), якія цяпер назаўсёдна ў калядных нябёсах: Рыгор Барадулін, Янка Брыль, Васіль Быкаў.