- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі я паступіў у Віленскі мастацкі інстытут і пачаў вывучаць літоўскую мову, калегі літоўцы вельмі дзівіліся, што я разумею творы Крысціёнаса Данелайціса (1714–1780), бацькі літоўскай літаратурнай мовы, лепш за іх. Сакрэт жа быў просты: мова гэтага паэта шчодра перасыпана славянізмамі. Існаванне Літвы ў сумеснай дзяржаве з Польшчай аказала вялікі ўплыў на літоўскую мову — шляхта практычна апалячылася, і літоўская мова, як і беларуская, сталася «мужыцкай».