- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сёння мы разгублена здзіўляемся: «Што здарылася з нашымі дзецьмі?»! Што штурхае іх на нематываваную жорсткасць, бессэнсоўнае забойства кагосьці ці сябе. А жорсткасць, непрыманне іншага, непадобнага, незразумелага — ёсць фашызм, і прыжываецца ён у тым грамадстве, дзе зруйнавана права ВЫБАРУ. Выбару поглядаў, слова, мовы, думкі, інфармацыі, праўды. Дзе навязліва, з года ў год дэманстратыўна культывуецца фізічная моц, перавага «рэжымнай сілы» і гарлапанства над законам, правамі, досведам і доказам, «удалбліваецца» адзінамагчымае падпарадкаванне адной асобе, аднаму напрамку, аднаму голасу, аднаму кулаку, адной хлусні. І нікуды не схавацца ад гэтай навалы, і не магчыма супрацьстаяць ёй без моцных каранёў. Перад развалам СССР мы сям’ёй адпачывалі за Ленінградам, у Каннэль-ярвэ. Менавіта там мне выпадкова адкрыўся сакральны сэнс слова карэнны.