- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сябры нашага творчага аб’яднання доўгія гады ведаюць Ганну Віктараўну як чалавека ўзорных прафесіяналізму, таленту і мужнасці. Яна годна прадстаўляла інтарэсы нашага старэйшага грамадскага аб’яднання ў працэсах Вярхоўнага суда, бліскуча адстойвала і адстойвае ў нашай краіне пастулаты праўды і справядлівасці. Дзякуючы яе адвакацкаму майстэрству і непахіснай прафесійнай пазіцыі ў 2007 годзе Саюз беларускіх пісьменнікаў, адзіны з некалькіх сотняў ліквідаваных па позве Міністэрства юстыцыі грамадскіх аб’яднанняў Беларусі, здолеў захаваць афіцыйны статус. У 2010 годзе Ганна Бахціна атрымала Ганаровую Грамату Міністэрства юстыцыі РБ за добрасумленную працу ў органах юстыцыі па абароне правоў і свабодаў грамадзян. У апошнія гады Ганна Віктараўна паспяхова вяла рэзанансныя справы Ірыны Халіп, Іллі Валавіка, Эдуарда Пальчыса.