be
pdf

Літаратурная Беларусь 12-13

Культурна-грамадскі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»

Даследнік рэчаіснасці Разанаў — загадка. Разанаў — разэнкрэйцэр. Разанаў — і камень, і скульптар. Ствараючы новыя формы, ён разбурае нормы і парушае законы. Пачынаючы з «Каардынатаў быцця», любы ягоны зборнік — дастатковы для дысертацыі. Разанаў — Крэпасць, аб якую ламаюцца паэталагічныя дзіды… Пра Алеся Разанава гаворыцца шмат. Тры дзесяцігоддзі ягонае імя не сыходзіць з вуснаў неабыякавых да паэзіі. І яшчэ — невядома колькі — не будзе сыходзіць. Пішацца — меней. Бо што ты напішаш пра тое, як расце дрэва? І заўжды, як пішацца акадэмічна, «аб’ектыўна», з раскладаннем і прэпараваннем, адчуваеш: не тое, не так, «трэба глыбей». Як адчуваў дваццаціпяцігадовы паэт, калі пакутліва абіраў-нараджаў свой выключны Шлях (ці, праўдзівей, Шлях абіраў яго), ствараючы паэму «Назаўжды», дзе развітваўся з сілаба-тонікай. Развітваўся не назаўсёды.

Каталёг: Kamunikat.org
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2007-12
  • Рэдактар: Пятровіч (Сачанка) Барыс
  • Copyright: © by 2007-2008 Саюз Пісьменьнікаў Беларусі
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Кіраўнік праекта «ЛІТАРАТУРНАЯ БЕЛАРУСЬ» Алесь ПАШКЕВІЧ. Тэлефон для даведак: (8-017) 294-03-48. Мінск, вул. Фрунзе, 5, п. 307. Адрас электроннай пошты: sbp@tut.by Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org