be
pdf

Літаратурная карта Берасцейшчыны

Крэйдзіч Анатоль - укл.

“Літаратурная карта Берасцейшчыны” – гэта своеасаблівы навігатар па літаратурным “моры Герадота” як у прасторы, так і ў часе, для вучняў, студэнтаў, выкладчыкаў гуманітарных дысцыплін, бібліятэкараў, музейных работнікаў, экскурсаводаў, краязнаўцаў, наогул усіх, каму неабыякавая культура роднага краю і яе набыткі ў галіне слоўнага мастацтва. На сённяшні дзень яна не мае аналагаў у рэспубліцы. Яе старонкі знаёмяць з пісьменнікамі Берасцейшчыны і іх творчасцю, пачынаючы з сярэднявечча да сённяшняга часу, з літаратурнымі аб’яднаннямі і літаратурнымі мясцінамі, у ліку якіх дамы-музеі, мемарыяльныя дошкі, помнікі і да т. п. Нягледзячы на тое, што творчай групай выканана велізарная работа, некаторыя важныя моманты літаратурнага жыцця маглі выслізнуць з-пад увагі стваральнікаў кнігі. Улічваючы гэтую акалічнасць, рэдакцыйны савет прадугледжвае праз некалькі год перавыданне “ЛКБ” – натуральна, дапоўненае і дапрацаванае.

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Брэсцкая друкарня
  • Месца выхаду: Брэст
  • Дата выхаду: 2008
  • Рэдактар: Крэйдзіч А.
  • Выдавец: Брэсцкая друкарня
  • Памеры: 568 с., 25 см
  • ISBN: 978-985-6814-95-5
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура, Літаратуразнаўства, Біяграфіі
  • Copyright: © 2008 by Крэйдзіч А.
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org