- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У новай серыі, прысвечанай аднаму са стваральнікаў беларускага прафесійнага тэатра Францішку Аляхновічу, мы пагаворым пра яго паездку ў "сацыялістычны рай", у савецкую Беларусь. Францішак Аляхновіч спадзяваўся, што бальшавікі дадуць яму магчымасць працаваць на карысць беларускага "працоўнага народа", ён думаў, што едзе ў рай, на самай жа справе яго чакала праўдзівае падарожжа ў пекла.