- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Платон Галавач займаў высокія пасады, але ён не ўмеў маніць, не умеў прыстасоўвацца. Заставаўся шчырым, як у творчасці, так і ў паўсядзённасці. Платон Галавач не хаваў свайго здзіўляльнага жадання заступацца за тых, хто па логіцы з’яўляўся «ворагам народа». Ад яго чакалі бязлітасна-пракурорскіх допісаў, а ён быў адвакатам тым бедакам, якія з’яўляліся лішнімі людзьмі падчас першай хвалі рэпрэсій пачатку 1930-х гг.