- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэта кніга — своеасаблівая энцыклапедыя i каштоўная крыніца звестак аб тым як вялі гаспадарку беларускія жанчыны (беларусы аж да пачатку XX стагоддзя называліся літвінамі). Складзена мінскай гаспадыняй i ўтрымлівае шмат надзвычай цікавых i карысных нават i цяпер парад i рэкамендацый: як зберагчы ў належным стане дом, як захоўваць, сушыць, саліць, марынаваць гародніну i садавіну, як варыць варэнне, як улічваць даходы i расходы ў гаспадарцы, як засцерагчыся ад пажару, як заставацца прывабнай... Кніга дапаможа жанчыне спасцігнуць шмат якія хатнія таямніцы. Акрамя таго, яе па праву можна лічыць літаратурным помнікам мінулага стагоддзя. Перавыдавалася ў Вільні неаднойчы. Апошні раз пабачыла свет у 1858 годзе. На беларускай мове выходзіць упершыню. Адрасуецца масаваму чытачу.