- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У першым выданьні кнігі «Люблю Беларусь» Аўтар выказваў шчырую падзяку за дапамогу ў падрыхтоўцы кнігі: людзям, чые парады, кансультацыі й заўвагі былі каштоўным удакладненьнем да «Нацыянальнай ідэі»; маладафронтаўцам, якія набіралі й макетавалі тэкст; сябрам, якія спраўджвалі інфармацыю; бацькам; а таксама ўсім тым, хто маліўся за ажыцьцяўленьне гэтага выданьня. Сёньня сам Аўтар застаецца за кратамі ў Беларусі ўжо пяты год – ад 7 чэрвеня 2020 году – і ніякім чынам ня можа ўдзельнічаць у перавыданьні сваёй кнігі. Больш за тое, сама кніга прызнаная «экстрэмісцкай» і забароненая ў Рэспубліцы Беларусь. Але шмат беларусаў моляцца за хутчэйшае вызваленьне Аўтара, многія ахвяравалі грашовыя сродкі на выхад гэтага выданьня ў Польшы для беларускай дыяспары.