- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
"Нічога ў жыцці не адбываецца выпадкова. Гадоў дваццаць таму сустрэўся я ў адной з творчых вандровак па Расіі з маладым, падобным на сапраўднага асілка чалавекам, які аказаўся выкладчыкам Белдзяржуніве-рсітэта. Як і бывае ў дарозе, за доўгай і прыемнай бяседаю вы светлілі, што акрамя агульных інтарэсаў і знаёмстваў у Мінску мы яшчэ і землякі, і родныя вёскі, дзе нарадзіліся і зрабілі першыя крокі па жыцці, знаходзяцца не так ужо і далёка адна ад адкой. Сустрэча засталася ў памяці надоўга. На жаль, будзённасць, маё гастрольнае жыццё і спецыфічнасць яго заняткаў не дазволілі больш сустракацца. I толькі два гады таму, калі зноў-такі мой зямляк, вядомы беларускі кампазітар Уладзімір Буднік прынёс свой новы твор для нашага хору, мне здалося, што я памятаю аўтара вершаў Аляксандра Алпеева." (Дрынеўскі М.)