- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Галоўная загадка, якую пакінула нам Людміла Русава, — гэта трансгрэсіўнасьць. Вандруючы ў зоне сыходжаньня магчымага й немагчымага, яна безупынна нітавала ўласную знакавую прастору, поўную зьместавых і структурных напластаваньняў. Сэміятычная гульня мастачкі лёгка заблытвае тых, хто імкнецца занадта хутка счытваць сэнсы. Так можна патлумачыць досыць пасьпешлівыя абагульненьні накшталт «бабулі беларускага пэрформансу» альбо «сапраўднай супрэматысткі» й пасьлядоўніцы Малевіча. Аднак трэба разумець несувымернасыдь гэтых вызначэньняў, неадпаведнасыдь шматплянавасьці практык. Людміла Русава, схіляючыся ў той ці іншы бок, раўназначна працавала ў жывапісе, графіцы, тэкстылі, пэрформансе, паэзіі йтэарэтычным асэнсаваньні мастацтва. (Таня Сяцно)