- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гістарычны працэс ажыццяўляецца непазбежна і незалежна ад волі асобных людзей, палітычных партый і нават народаў, таму галасаваць на ўсесаюзным рэферэндуме за захаванне СССР было гэтак жа бессэнсоўна, як і за тое, каб сонейка не ўзыходзіла. Але гэта зусім не азначае, што людзі не могуць уплываць на хуткасць і характар гістарычнага развіцця. Людзі могуць або спрыяць (свядома ці несвядома) развіццю гісторыі, або, ахвя-руючы жыццём (звычайна чужым) яго тармазіць. Для прыкладу, Гісторыя яшчэ на пачатку 20-га стагоддзя вынесла свой прысуд Расійскай імперыі, але бальшавікі, ахвяраваўшы на алтар Сатаны жыццё каля 80 мільёнаў сваіх суайчыннікаў, здолелі адцягнуць выкананне прысуду на 74 гады. (Уводзіны, фрагмент)