- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. Лозунг Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) упершыню прагучаў у 1917 г. на Усебеларускім з'ездзе ў Менску Незалежніцкія настроі ў беларускім руху ў значнай ступені былі выкліканы палітыкай Часовага ўрада Расеі, які не хацеў лічыцца з патрабаваннем беларускіх арганізацый аб наданні Беларусі статуса аўтаноміі ў складзе Расейскай дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікі, а таксама палітыкай Савета Народных Камісараў Расеі, які вёў перагаворы з Германіяй аб лёсе Беларусі без удзелу ў іх прадстаўнікоў беларускага народа. Незалежніцкія тэндэнцыі ўзмацніліся пасля разгону Усебеларускага з'езда і пасля таго, як у студзені 1918 г. III Усерасейскі з'езд Саветаў ухваліў гэты разгон.