- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
... Хто з нас ад дзяцінства не ведае ці тое закліку, ці тое абяцання альбо нейкай ананімнай канстатацыі: "Лес - наша багацце!". А хацелася б ведаць, чыё менавіта гэтае багацце - бо зразумела, што гаворка тут не ідзе аб звычайных простых людзях. Наадварот, як знаем, па некалькі разоў на год звычайным людзям забараняецца то паляваць у лясах, то збіраць там грыбы-ягады, то ставіць слоікі на бярозавік, а то і па-просту наведвацца ў лес - пагуляць па ім, пасядзець ля вечаровага вогнішча. Месцаў, якія былі б для гэтага спецыяльна абсталяваны і пазначаны, цяпер у лясу ўвогуле не сустрэнеш.