Макс Шчур выдаў кнігу постпаэзіі “Чайны збор”
2025-11-04 20:27
Выдавецкая ініцыятыва SayBeat выдала кнігу выбранай (пост)паэзіі Макса Шчура «Чайны збор», якая складаецца з найлепшых тэкстаў за 20 гадоў.
Назва
«Чайны збор» адсылае да зборніка паэзіі
Макса Шчура 2006 году «Ранні збор». Новая кніга прысвечаная франка-чэскаму паэту сюррэалісту
Петэру Кралу, які памёр ў 2020 годзе і з якім быў добра знаёмы Макс Шчур.
*
З суседняй вуліцы прыбралі
стары Нью-Ёрк
разам са жвірам
і клеткамі для кіназаапарку
Пахмурны дзень мінуў як адна гадзіна:
шарая
працоўная
ніякая
з кароткім перапынкам на жарсьць
і на даўно ня чутую Лану Дэль Рэйдыёхэд
у кавярні
22.10
Прэзентацыя кнігі адбылася ў Празе падчас фестывалю інтэлектуальнай кнігі
PRADMOVA. Паглядзець стрым можна
па спасылцы.