- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У літаратуры як у народнай казцы: ёсць дзеці паспяховыя, а ёсць тыя, да каго фартуна неласкавая. Проза і паэзія заўсёды навідавоку. Драматургія ж нагадвае Папялушку. Яна залежыць ад выпадку ці збегу акалічнасцей. На балі прыгожай славеснасці, дзе выдаюцца кнігі, пішуцца рэцэнзіі, раздаюцца ўзнагароды, яе заўважаюцьрэдка. Хто з нас сёння па ўласным жаданні, а не з-за прафесійнай неабходнасці чытае п’есы?