- Kamunikat.org
- Library
- Catalogs
- Collections
- Other
Іркуцкае Таварыства Беларускай Культуры імя Яна Чэрскага (ІТБК) — згуртаванне беларусаў Іркуцка і Іркуцкай вобласці (Расія). Створана 31 мая 1996 года на першым З'ездзе беларусаў Іркуцкай вобласці. Ініцыятарам стварэння грамадскай арганізацыі беларусаў у Прыбайкаллі быў Рудакоў Алег Васілевіч, які з'яўляецца Старшынёй ІТБК па гэты дзень. ІТБК — добраахвотная грамадска-асветніцкая арганізацыя, мэта якой адраджэнне і развіццё духоўных і культурных каштоўнасцей беларускага народа, узвышэнне яго самасвядомасці, распаўсюджанне і падтрымка нацыянальных звычаяў, рамёстваў, жыццёвага ўкладу і маральных асноў.