- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сын праваслаўнага сьвятара Венэдыкта Бортніка. Бацька служыў і жыў у вёсцы Забор’е цяперашняга Глыбоцкага раёну Віцебскай вобласьці. Магчыма, ён там і нарадзіўся. Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. Падчас нямецкай акупацыі быў сябрам Саюза Беларускай Моладзі на Глыбоччыне, быў у Альбярцінскай школе. Летам 1944 г. выехаў у Нямеччыну. З восені 1944-га — сябра Беларускай Незалежніцкай Партыі. Вайсковец Першага кадравага беларускага батальёну. У пачатку 1945 г. закончыў падафіцэрскую школу ў Баварыі, з красавіка 1945-га служыў камандзірам дружыны 3-га батальёна дывізіі Зіглінга. З траўня 1945 г. быў у амерыканскім палоне. Знаёміца з архіяпіскапам Пінскім Аляксандрам (Іназемцавым), ад якога бярэ дабраславеньня на павяртаньня і прыняцьця сьвятарскае годнасьці. Як рэпатрыянт у сьнежні 1945-га вярнуўся ў Беларусь, у Пліскі раён Полацкай вобласьці (цяпер Глыбоцкі раён). З 1947 г. вучыўся ў Жыровіцкай духоўнай сэмінарыі.