- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Псалтыр падзелена на двацаць часьцін, якія маюць назву “кафізмы”. Гэты падзел – царкоўны. Маецца асобны Статут чытаньня Псалтыры пад час усяго царкоўнага году, які мы падаем у дадзенам выданьні. Разам з тым, трэба заўважыць – зьмешчаны намі Статут ёсьць адзнакай манастырскага богаслужэньня праваслаўнае Царквы. Падобнае богаслужаньне ёсьць гістарычным дзеля ўсёй Кіеўскай праваслаўнае царквы ад Х – ХІ ст., бо першапачаткова праваслаўная абрадавасьць распаўсюджывалася ў княствах Кіеўскае Русі, у тым ліку і ў Полацкім княстве, менавіта ў манастырскім варыянце. І надалей, асабліва ў часе распаўсюджываньня вуніі, манастыры працягвалі быць захавальнікамі сапраўднага праваслаўя. Манастырскім Статутам богаслужаньняў карысталася найбольш вядомае і ўплывовае на Беларусі Віленскае Сьвятадухаўскае брацтва, Менскае, Віцебскае і Магілёўскае брацтвы.